Илюстрацыйнае фота Цэнтральная выбарчая камісія нечакана зрабіла паслабленне для назіральнікаў. У Метадычным дапаможніку па выбарах дэпутатаў для ўчастковых выбарчых камісій, зацверджаным у канцы траўня, паведамляецца, што ЦВК здымае забарону на фотаздымку на ўчастку.

Фіоннуала Ні Аолайн Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароны правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фіоннуалу Ні Аолайн (Fionnuala Ní Aoláin) пра выпадкі незаконнага выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі і пераслед грамадзян за публікацыю кантэнту, які, на думку ўладаў, можа прывесці да распальвання расавай, нацыянальнай ці іншай нянавісці і варожасці.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Пасля таго як палітвязень Міхаіл Жамчужны 70 сутак правёў у ШІЗА, адміністрацыя папраўчай калоніі №9, дзе ён адбывае пакаранне, перавяла яго на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Тамара Кавальчук. Фота: gomelspring.org Ураджэнку Светлагорскага раёну, грамадзянку ЗША Тамару Кавальчук, якая везла ў ААН скаргі жыхароў раёна на шкодныя выкіды ў атмасферу  Светлагорскага заводу белёнай цэлюлозы, затрымалі на памежным пераходзе ў Берасце для асабістага дагляду на 4 гадзіны.

Ілюстрацыйнае фота Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць аналізаваць новаўвядзенні выбарчай кампаніі-2019. Яны ўжо станоўча адзначылі тое, што згодна з новым заканадаўствам падчас фарміравання выбарчых камісій перастануць улічвацца "палітычныя якасці" вылучэнцаў. Цяпер іх будуць ацэньваць толькі па "дзелавым і асабістым якасцям".

Пікет “За сумленныя свабодныя выбары” ў Менску 10 верасня. Фота Арцёма Лявы. Падчас выбарчай кампаніі-2019 пры адборы прэтэндэнтаў у акруговыя выбарчыя камісіі ўжо не будуць улічвацца іх «палітычныя якасці». Гэта стала вядома з Пастановы ЦВК № 23, якім тлумачыцца парадак утварэння выбарчых камісій пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Яго апублікавалі 6 жніўня пасля паседжання ЦВК.

Скрыншот з сайта ЦВК. На сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў размешчаныя шэраг пастаноў па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і Савет рэспублікі, прынятыя 6 жніўня.

Рада адукацыйна-асветніцкай праграмы “Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел  Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека. Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай с ферах.

Фота "БелаПАН" У Эканамічным судзе Мінска 6 жніўня распачаўся разгляд справы па скарзе газеры “Вячэрні Магілёў”. Рэдакцыя аспрэчвала рашэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізм.

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета У Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, збіраюцца паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання "ЭкаБрэст”. Пра гэта паведаміў "Радыё Рацыя" праваабаронца Раман Кісляк.