Прадстаўнікі апазіцыйных палітычных рухаў і партый Гарадзеншчыны распавялі наконт сваіх планаў на бягучую парламенцкую кампанію. “Беларускі Народны Фронт бярэ ўдзел у выбарах і гарадзенская структура таксама, – тлумачыць кіраўнік гарадзенскага БНФ Вадзім Саранчукоў. – Але гаварыць зараз за ўвесь выбарчы перыяд крыху зарана. Трэба ісці ад этапу да этапу, карэктуючы свае дзеянні ў залежнасці ад сітуацыі. Зараз мы канцэнтруемся на камісіях. Пасля будзем глядзець, якім шляхам нам ісці далей”.

Фота tut.by У ходзе нарады прэзідэнта па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры раскрыцці і расследаванні злачынстваў ўсплылі некаторыя супярэчнасці ў дзейнасці сілавых структур. У прыватнасці, выклікае пытанні роля пракуратуры (і Генеральнай у тым ліку) у разглядзе заяў аб здзяйсненні службовымі асобамі МУС і СК службовых злачынстваў.

Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ у Берасці 14 астрычніка. Фота Рамана Кісляка Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, Скаргу ў Генеральную пракуратуру накіравалі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці. Яны не згодныя з адмовай у правядзенні шэрагу мітынгаў на экалагічную тэму.

Яна Яцыновіч. Фота ПЦ "Вясна". Справа Яны Яцыновіч, якая была жорстка затрымана АМАПаўцамі у сакавіку 2017 года, зрушылася з месца.

Ілюстрацыйнае фота Студэнт Аршанскага каледжа ВДУ імя Пятра Машэрава Данііл - актывіст кампаніі "Пратэст BY", якая выступае супраць нядаўна прынятага закона "Аб адтэрміноўках". Каб выказаць сваё стаўленне да закона, хлопец вырашыў правесці адзіночны пікет у дазволеным для гэтага месцы (у аршанскім парку Герояў). Данііл падаў паведамленне ў райвыканкам, а там... паспяшаліся паведаміць пра гэта ў каледж, дзе вучыцца хлопец. А то "як бы чаго не выйшла".

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, 20 жніўня 2019 году Нічога новага і «сакрэтнага» ў дакладзе пра стан спраў у праваахоўных органах няма, — распавядае праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч журналістам Радыё Свабода.

Ператрус на офісе прафсаюза РЭП. Фота: "Наша Ніва". Перакладчык і актывіст РЭП Леанід Шчукін, які праходзіў сведкам па «справе прафсаюзаў», напісаў адкрыты ліст кіраўніцы адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Ён прасіў растлумачыць на якой падставе Следчы камітэт не аддае яму канфіскаваную яшчэ два гады таму тэхніку. Тэкст звароту апублікаваны на сайце praca-by.info.

Збор подпісаў у Гродна 26 студзеня 2014 года. Стала вядома, што 19 жніўня 2019 года Гарадзенскім гарвыканкамам вызначаны месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сяргей Рэзчык. Фота: Leanid Sudalenka 20 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда адмяніла пастановы Хойніцкага РАУС і раённага суда аб высылцы з Беларусі на 10 гадоў 40-гадовага грамадзяніна РФ Сяргея Рэзчыка, паведамляе "Гомельская Вясна".

Скрыншот Публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь. Намеснік кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" Мікіта Краснакуцкі звярнуўся ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, для праверкі соответвия межаў Жодзінскага, Кастрычніцкага, Партызанскага і Лагойскага выбарчых акругаў на адпаведнасць патрабаванням артыкула 15-й Выбарчага кодэкса рэспублікі Беларусь.