Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Сястра Віктара Паўлава. Фота: spring96.org Напрыканцы ліпеня ў Віцебску быў вынесы чарговы смяротны прысуд. У гэты раз вышэйшую меру пакарання прысудзілі Віктару Паўлаву, якога абвінавацілі ў забойстве дзвюх пенсіянерак на Віцебшчыне. Сястра Паўлава, Раіса, распавяла праваабаронцам “Вясны”, што збіраецца змагагацца за жыццё Віктара. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала брата ў віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.

Фота: baj.by Як паведаміў журналістам старшыня Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Сяргей Кулак, на гэтым тыдні ў суд паступіла заява і матэрыялы да яе ад прыватнага прадпрыемства "Медыя-Ганцавічы". Пра гэта інфармуе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Уладзімір Траўтэр. Фота "Гомельскай Вясны" 8 жніўня судовая калегія Гомельскага абласнога суда пакінула ў сіле рашэнне суда Буда-Кашалёўскага раёна аб высылцы жыхара аграгарадка Губічы Уладзіміра Траўтэра. Расіяніна, які мае від на жыхарства, выслалі з краіны на пяць гадоў у інтарэсах грамадскага парадку, паведамляе "Гомельская Вясна".

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» аналізуюць сайты выканаўчых органаў улады на прадмет размяшчэння на іх рубрыкі «Выбары-2019».

Пастановай №22 Цэнтральная выбарчая камісія замацавала стварэнне на тэрыторыі Беларусі 110 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Заява Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Фота з сайта "Віцебская Вясна" Свабодны прафсаюз Беларускі атрымаў афіцыйны адказ ад кіраўніцтва ААТ “Полацак-Шкловалакно” на просьбу патлумачыць, чаму на стэндзе, які знаходзіцца на прахадной заводу, забараняюць размяшчаць прафсаюзныя ўлёткі. 

Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак Разам са стартам кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў праваабаронцы традыцыйна пачалі назіранне за парламенцкімі выбарамі. На прэс-канферэнцыі ў мінскім Прэс-клубе, якая прайшла восьмага жніўня, каардынатары незалежнага назірання ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт") і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) распавялі, якім чынам і ў якім палітычным кантэксце будзе праходзіць новае назіранне.