Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына адказала на электронны зварот юрыста кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Паўла Сапелкі наконт адсутнасці на сайтах выканкамаў банера "Выбары 2019" на беларускай мове.

Прэс-тур на прадпрыемстве Айпауэр. Фота: brestspring.com Днём 14 жніўня невядомы мужчына збіў каля завода АКБ Марыю Галалюк. Дзянісу Малышэнка ён пашкодзіў машыну. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую. Пра гэта паведамляе "Брестская газета".

Сёння, 14 жніўня, беларускаму палітычнаму зняволенаму Міхаілу Жамчужнаму спаўняецца 64 гады. Чарговы Дзень Народзінаў ён праводзіць у месцах пазбаўлення волі. Больш за тое, праваабаронцам вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў папраўчай калоніі ў горадзе Горкі. Фотакалаж spring96.org

Сяргей Драздоўскі. Фота: ПЦ "Вясна". Пастанова ЦВК №29 "Аб стварэнні дадатковых умоў для ўдзелу ў выбарах грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі" ад 6 жніўня 2019 года ўнесла шэраг пазітыўных зменаў, якія павінны дапамагчы людзям з інваліднасцю рэалізаваць сваё выбарчае права. Сярод іншага ЦВК абавязвае камісіі забяспечыць невідушчых людзей адмысловымі трафарэтамі для галасавання, а таксама арганізаваць спецыяльныя "нізкія" сталы з шырмамі, каб забяспечыць тайну галасавання людзям, якія перамяшчаюцца на інвалідных калясках.

Праваабаронца Гары Паганяйла. Фота: irp-blr.org Юрыст РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт Гары Паганяйла звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з ініцыятыўным зваротам аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта. Справа тычыцца ўказаў Прэзідэнта №293 і 294 ад 5 жніўня аб прызначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі на 17 і 7 лістапада 2019 г. адпаведна.

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што пракуратура г. Мінска накіравала крымінальную справу актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў Мінскі гарадскі суд. Пра гэта паведаміла ягоная сяброўка грамадская актывістка Марына Касінерава. Зміцер Паліенка. Фота ПЦ

Уладзімір Лабковіч 12 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё выказалася наконт крытыкі, якая пастаянна гучыць у адрас існуючай у Беларусі працэдуры датэрміновага галасавання. Старшыня ЦВК паведаміла, што ў краіне не збіраюцца адмаўляцца ад працэдуры, якую асабіста яна лічыць зручнай і эфектыўнай, а тыя, хто выступае супраць, проста не разумеюць тэхналогіі выбараў.

Першы выбарчы супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі 18 студзеня 2018 года. Да выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Беларусі засталося 96 дзён. Прадстаўнікі асноўных апазыцыйных партыяў ужо заявілі аб удзеле ў сёлетняй выбарчай кампаніі. А што з грамадска-палітычнымі рухамі?

Дзмітрый Шчаглоў. Фота: realt.onliner.by Набалелыя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада Фаніпаля Дзяржынскага раёна сталі каталізатарам, які  падштурхнуў неабыякавых гараджан да актыўных дзеянняў: яны падрыхтавалі Калектыўны зварот, адрасаваны адразу ў некалькі ўстаноў – Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Пракуратуру Мінскай вобласці і ў Міністэрства транспарту.

Сяргей Вакуленка ў судзе. Фота: "Берасцейская Вясна". Другое судовае паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленкі прайшло ў судзе Маскоўскага раёна Берасця 12 жніўня. Паседжанне, якое вяла суддзя Таццяна Рэвуцкая, было непрацяглым па прычыне пашырэння Сяргеем Вакуленкам сваіх першапачатковых патрабаванняў.