Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе аб новых папярэджаннях сваіх актывістаў ужо ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Кандыдат у дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе №103 Павал Юхневіч піша, што 23 кастрычніка адбудзецца паседжанне выбарчай камісіі па факце парушэння ім правіл вядзення агітацыі.
Тэлефаную ў акруговы выбаркам:
- Дзе пасведчанні для маіх давераных асобаў?
- Ужо ёсць, можаце прыходзіць забіраць. Так, дарэчы, заўтра паседжанне камісіі па факце парушэння вамі правіл вядзення агітацыі.
- Вось дзякуй, калі б сам не патэлефанаваў, не пазнаў бы нават!
Паведамляецца таксама, што ўжо вынесена папярэджанне Арцёму Чарняку за тое, што ў яго на пікеце стаяла палатка, набытая няма за сродкі выбарчага фонду.
"Хутчэй за ўсё, папярэджанне чакае і Аксану Юшкевіч — ёй пра гэта паведамілі яшчэ ўчора. Сёння не выйшла запісанае раней яе зварот да выбаршчыкаў", — паведамляе "Еўрапейская Беларусь" .
Вядома таксама, што сябры выбаркамаў 21 кастрычніка патрабавалі ад кандыдатаў "Еўрапейскай Беларусі" прыбраць са стэндаў слова "Баста!".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Хваля папярэджанняў кандыдатам "Еўрапейскай Беларусі"