Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што на выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 затрыманы актывіст Пётр Маркелаў. Таксама вядома, што затрыманы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Стас Шашок. Вядома, што Маркелава і Шашка затрымалі за тое, што яны, выявіўшы фальсіфікацыю, патрабавалі пераліку галасоў.
Яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Стас Шашок не ў статусе затрыманага.
Інфармацыя ўдакладняецца.
Таксама пра затрыманне паведамляў актывіст Дзмітрый Кавалгін.
"Правозащитники за свободные выборы"
Новости кампании в фэйсбуке, твитере и на Телеграм-канале
Крыніца: На выбарчым участку затрымалі кандыдата Стаса Шашка і актывіста Пятра Маркелава Відэа Дапоўнена