Крымінальную справу за псаванне маёмасці (арт. 341 КК) завялі ў дачыненне траіх віцяблян, затрыманых 8 верасня ў Віцебску. Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму, ім інкрымінуюць псаванне двух банераў з выявай супрацоўнікаў МУС на вуліцы Навалучоскай у Віцебску. Нібыта затрыманыя 6 верасня аблілі банеры з выявамі міліцыянтаў чырвонай фарбай.

3 верасня ў Наваполацку затрымалі прафсаюзнага актывіста Вадзіма Міхайлава. Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ падчас абедзеннага перапынку, калі выехаў у горад на сваім аўтамабілі. Міхайлава адвезлі ў ГАУС Наваполацку, адкуль ён ужо не выйшаў. Як паспеў паведаміць Вадзім Міхайлаў, прычынай затрымання стала налепка з Пагоняй на багажніку ягонага аўто.

У Віцебскім рэгіёне на бягучым тыдні сілавыя структуры працягнулі праводзіць інтэнсіўныя мерапрыемствы, ў межах крымінальнага заканадаўства, з мэтай аказаць ціск на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

У Віцебскім рэгіёне, як і па ўсёй краіне, 14 ліпеня прайшоў масавы пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. З раніцы сілавікі прыйшлі да актывістаў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў ва ўсёй Віцебскай вобласці.

11 ліпеня з віцебскага ізалятару часовага ўтрымання выйшаў журналіст Віталь Скрыль. За кратамі ён прабыў трое сутак як падазраваны ў крымінальнай справе паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»). З яго ўзятая падпіска аб неразгалошванні. Сустрэць яго на выхадзе з ІЧУ прыйшлі некалькі чалавек, але не дачакаліся – Скрыля вызвалілі амаль на гадзіну раней адведзенага 72-гадзіннага тэрміну.