«Фотаздымкі сапсаваных банераў з'явіліся ў дэструктыўных чатах. Усяго двое сутак спатрэбілася супрацоўнікам крымінальнага вышуку Першамайскага РАУС, каб затрымаць удзельнікаў гэтай выхадкі. Па месцы жыхарства затрыманых былі знойдзеныя і адабраныя налепкі, газеты, кніга, сцягі ды іншая атрыбутыка з незарэгістраванай сімволікай», – паведаміла УУС аблвыканкаму.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гаворка ідзе пра затрыманне 8 верасня жыхароў Віцебску Юліі Лабуновай, Святланы Гуркоўскай і Арцёма Латышава. Яны былі затрыманыя адначасова, але паасобку. У кватэрах усіх траіх прайшлі ператрусы. Нічога «забароненага» не знайшлі толькі ў Лабуновай – яна на волі. Святлана Гуркоўская і Арцём Латышаў былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) у Віцебску.
Праваабаронцы пацвердзілі інфармацыю, што супраць віцяблян распачалі крымінальную справу паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). У справе яна пакуль што маюць статус падазраваных.
Янка Прас