“Свабодны рэгіён” – гэта нефармальная суполка, якая мае аргкамітэт па стварэньні паўнавартаснага грамадзкага аб’яднаньня. Аднадумцы стварылі інтэрнэт-старонку http://freeregion.info. Некаторыя з разьмешчаных там матэрыялаў і прыцягнулі ўвагу міліцыі, тлумачыць заснавальнік сайту Вадзім Драздоў.

Пра гэта Алена Сьцяпанава даведалася 17 красавіка, наведаўшы Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Старшы інспэктар аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Вяракса хацеў атрымаць ад журналісткі тлумачэньні адносна матэрыялу “Віцебскія школьнікі адмаўляюцца вучыць гімн”, разьмешчаны ў студзені бягучага году на сайце “Радыё Свабода”. Матэрыял нікім не падпісаны.

15 красавіка Сьвятлана Сьцяпанава наведала Віцебскую абласную пракуратуру ў суправаджэньні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. У пракуратуры палічылі, што незалежная журналістка зь Віцебску без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ – беларускай службай “Польскага радыё для замежжа”.

Штраф памерам 25 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч. Падставай для спагнаньня стаў пратакол, складзены супрацоўніцай упраўленьня гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму Жаннай Лістападавай. У пратаколе пазначана, што ў адным з нумароў газэты за кастрычнік мінулага году былі дапушчаныя некалькі парушэньняў Закону аб рэкляме.

Штраф у памеры 25 базавых велічынь (3 млн. 750 тыс.) судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч прысудзіў прыватнаму прадпрыемству “Прэфект-інфо” за парушэньне закону аб рэкляме. Гэтае прадпрыемства з 2009 году выдавала рэклямную газэту “Прэфект-інфо”, заснавальнікам якой зьяўляецца актывіст кампаніі “Гавары праўду” Яраслаў Берніковіч, а галоўным рэдактарам – сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Зьміцер Лупач.