Рэдактар незалежнага аршанскага сайту падзякаваў тролям за іх актыўнасьць (відэа)
«Наш сайт – агульнадэмакратычны. Гэта ня значыць, што ён апазыцыйны. Калі ўлада зробіць нешта добрае – мы пахвалім уладу. Калі апазыцыя зробіць нешта кепскае, якія б гэта дэмакраты ні былі, – мы можам іх пакрытыкаваць. Мы спрабуем падаваць матэрыялы без перадузятасьці. Калі мы станем адстойваць пазыцыю толькі адной нейкай партыі, то нас і будуць чытаць толькі сябры гэтай партыі. Мы ж хочам, каб наш сайт чытаў і выказваўся на яго старонках увесь горад», – ахарактарызаваў палітыку сайту orsha.eu яго рэдактар.
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Георгія Станкевіча
Настаўнік зь Бешанковічаў, паэт і бард Георгі Станкевіч хацеў аспрэчыць рашэньне раённага суду. 3 красавіка яго аштрафавалі на 7 з паловай мільёнаў рублёў (50 базавых велічынь) за выраб і распаўсюд газэты “Крывінка”, якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка.
Міліцыянты апытваюць сваякоў і суседзяў заснавальніка наваполацкага незалежнага сайту
Вадзім Драздоў ужо некалькі гадоў жыве ў Швэйцарыі, але да падзеяў на Беларусі ён неабыякавы. Таму заснаваў незалежны інтэрнэт-рэсурс freeregion.info, дзе зьмяшчаюцца крытычныя матэрыялы на палітычныя тэмы, а таксама вядуць свае блогі вядомыя ў рэгіёне асобы. Нядаўна стала вядома, што міліцыя праводзіць праверку, ці не парушыў Вадзім Драздоў беларускае заканадаўства.
Віцебскі абласны суд ня стаў публічна разглядаць справу Георгія Станкевіча
Настаўнік зь Бешанковічаў, паэт і бард Георгі Станкевіч падаў касацыйную скаргу на рашэньне раённага суду, які 3 красавіка аштрафаваў яго на 50 базавых велічынь за выраб і распаўсюд газэты “Крывінка”, якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка. Аднак сам Станкевіч ня змог прыехаць на разгляд скаргі. Судзьдзя Сьвятлана Іванова праігнаравала тую акалічнасьць, што ў судовай залі сабраліся неабыякавая да выніку людзі, віцебскія праваабаронцы, і ня стала разглядаць справу публічна.
Незалежную журналістку пазбавілі магчымасьці абскардзіць рашэньне міліцыі
Журналістка Алена Сьцяпанава атрымала пісьмовае паведамленьне з Кастрычніцкага РАУС Віцебску пра тое, што адміністрацыйная справа, распачатая супраць яе, скасаваная. Аднак афіцыйную пастанову ёй не даслалі, і тэрмін для абскарджаньня пастановы ўжо скончыўся.