У Віцебску працягваюцца суды над удзельнікамі журналісцкай фотасэсіі
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску працягнуліся слуханьні адміністрацыйных спраў віцебчукоў, якія далучыліся да сусьветнай кампаніі ў падтрымку свабоднай журналістыкі, сфатаграфаваўшыся на фоне вядомага ў горадзе графіці. 1 сьнежня разглядам спраў журналіста Кастуся Мардзьвінцава і каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяны Севярынец займалася судзьдзя Алена Цыганкова, а з боку абвінавачваньня выступаў усё той жа начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі РАУС Чыгуначнага раёну Віцебску маёр Аляксандар Рыбакоў.
Вярхоўны суд не абараніў права віцебчукоў на мірныя сходы
Ліст з адмовай абавязаць цэнтральную гарадзкую паліклініку выконваць рашэньне выканкаму, кіраўніцтва якой адмаўляецца заключаць дамовы на абслугоўваньне акцыяў, атрымаў абласны каардынатар руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў.
Журналіста “Каталіцкага весьніку” ня ўзялі на мерапрыемства фэсту “Magnificat”
Як паведаміў журналіст Зьміцер Лупач, у межах штогадовага фэстывалю каталіцкіх фільмаў “Magnificat”, што праходзіць у Глыбокім, была арганізаваная паездка для журналістаў. Аднак нягледзячы на папярэднюю акрэдытацыю ў старшыні фэстывалю Зьмітру Лупачу не дазволілі разам зь іншымі журналістамі наведаць вёску Івесь.
У Віцебску спынілі трансьляцыю ўкраінскага тэлеканалу
Віцебскі апэратар кабельнага ТБ ААТ «ВОТТЦ “Гарант”» спыніў трансьляцыю ўкраінскага тэлеканалу «Iнтер+». На яго ранейшай частаце цяпер вяшчаецца расейскі забаўляльны канал «Сарафан». У службе тэхнічнай падтрымкі апэратара па нумары «1-34» адключэньне ўкраінскага тэлеканалу пацьвердзілі. Паводле слоў супрацоўніка тэхпадтрымкі канал больш трансьлявацца ня будзе, што, нібыта, зьвязана з тэхнічнымі непаладкамі сыстэмы, якая яго перадае.
Доктару Пастнову пагражаюць крымінальнай справай «за скажэньне статыстыкі»
У віцебскага лекара Ігара Пастнова запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў пра тое, дзе ён узяў статыстычныя зьвесткі наконт узроўню алькагалізацыі насельніцтва Беларусі, згаданыя ў ягоным блогу. Пісьмовых тлумачэньняў ад імя галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі» Алены Мартынавай запатрабаваў яе намесьнік, Ігар Сьвіркуноў.