За падпіску на «экстрэмісцкую» суполку ўлады аштрафавалі жанчыну-прадпрымальніка
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 24 красавіка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 400 рублёў мясцовую індывідуальную прадпрымальніцу Наталлю Васіленка.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі прадпрымальніка
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 26 красавіка за распаўсюд у сетцы інтэрнэт «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 1200 рублёў мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Высоцкага.
Двух ксяндзоў, затрыманых 8 траўня ў Шуміліне, вінавацяць у «дыверсійнай» або «экстрэмісцкай» дзейнасці
Такую інфармацыю апублікавала кіраўніцтва ордэна аблатаў, да якога належаць ксяндзы Анджэй Юхневіч і Павел Лемех.Прэс-сакратар польскай правінцы місіянераў аблатаў айцец Павел Гамуляк паведамляе, што прычынай затрымання стала «dywersyjna działalność». Гэтыя словы можна перакласці і як «дыверсійная», і як «экстрэмісцкая» дзейнасць. Ксяндзоў шумілінскай парафіі затрымалі 8 траўня пасля святарскай сустрэчы ў касцёле Божай Маці Фацімскай.
За паўторную няяўку ў ваенкамат улады аштрафавалі прызыўніка
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 26 красавіка за няяўку на мерапрыемствы па прызыве ў войска аштрафавала на 120 рублёў не працуючага жыхара Аршанскага раёна Уладзіміра Шусева. Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа артыкуле.
За абразу следчай улады буйна аштрафавалі віцябляніна
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Аляксандр Ляшковіч 26 красавіка за абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў аштрафавала на 800 рублёў мясцовага жыхара Сяргея Камандышку.