«За экстрэмізм» затрыманы Язэп Дулеба, колішні партыец Беларускага Народнага Фронту
у 1990-я ён кіраваў віцебскай гарадской партыйнай структурай, у пачатку 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці, быў затрыманы падчас пратэстаў у 2020 годзе. 3-га траўня ягонае імя з'явілася ў спісе МУС у складзе «экстрэмісцкага фармавання «FreeInfoBel», 7-га траўня ён быў затрыманы ў Віцебску. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках, потым перавялі ў СІЗА.
Ксёндз з Шуміліна Павел Лемах не выйшаў на волю пасля арышту
Ксяндза Паўла, асуджанага да 10 сутак арышту, не выпусцілі з-пад варты 18 траўня. Стала вядома, што яго судзілі яшчэ раз, але пакуль сутнасць пакарання, як і прычыны затрымання святара, невядомыя. Нагадаем, 8 траўня ў Шуміліне затрымалі двух святароў, ксяндзу Паўлу Лемеху быў прысуджаны арышт на 10 сутак, ксяндзу Анджэю Юхневічу - яго чакаюць на волі 23 траўня.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі інжынера
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 10 траўня за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 7 сутак працуючага інжынерам-механікам лесхаза Аляксея Логінава.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі камплектоўшчыка
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 10 траўня за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 7 сутак рабочага мясцовага ТАА "Міёры-ВЕТРАЗЬ" Сяргея Скальзаева.
У Мёрах за згубу ваеннага білета галоўны інжынер абышоўся папярэджаннем
Як стала вядома, у Мёрах месяц таму, 24 красавіка, судзілі галоўнага інжынера мясцовага прадпрыемства Сяргея Дайко. Падставай стала тое, што ён згубіў ваенны білет і своечасова пра гэта не паведаміў. Судзіла яго суддзя Мёрскага суда Ірына Яскевіч паводле часткі 1 артыкула 26.3 КаАП РБ - Парушэнне абавязкаў па воінскім уліку.