Жыхара Пастаўшчыны пакаралі арыштам за відэаролік з міліцыянтам
Данііл Мядзелец з аграгарадка Юнькі выклаў у TikTok відэа з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Пастаўскага РАУС, які, паводле судовай пастановы, утрымліваў «абразлівыя выразы, якія прыніжаюць гонар і годнасць пасадовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Суд Пастаўскага раёна вырашыў, што Мядзелец мае быць пакараным паводле ч.2 арт. 24.4 КоАП і прысудзіў мужчыну 7 сутак арышту.
Суд не дазволіў уладам займець пустуючы прыватны дом у камунальную ўласнасць
Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Наталля Грыгор'ева 26 сакавіка адмовілася пазбавіць Андрэя Азаронка права ўласнасці на дом, размешчаны раённым цэнтры. Ініцыятарам на пераход прыватнай уласнасці ва ўладанне дзяржавы выступіў мясцовы раённы выканаўчы камітэт.
За "рэабілітацыю нацызму" ў сацсетцы ўлады аштрафавалі сельгасрабочага
Суддзя суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая 5 красавіка за публічнае дэманстраванне ў сацыяльным медыя нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі аштрафавала на 400 рублёў механізатара сельгаспрадпрыемства "Сіроцінскі" Сяргея Раманава.
Палітзняволеную, ураджэнку Докшыччыны Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»
Да моманту вынясення выраку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, каталіцкая актывістка тры месяцы адбыла за кратамі. Паводле рашэння суддзі Юліі Крэпскай, 34-гадовую Аксану Ючкавіч вызвалілі з-пад варты ў залі суду, прызнаўшы вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Асуджанага жыхара вёскі Лужасна Сяргея Мельнікава абвясцілі «экстрэмістам»
Яго імя і прозвішча з'явілася ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, - гэты спіс складае МУС. Паводле яго, мужчына ўжо адбывае пакаранне, раней яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2. Сяргей Мельнікаў быў асуджаны судом Віцебскага раёна за абразу Аляксандра Лукашэнкі ( ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), вырак прагучаў 28 сакавіка. Мельнікаў яго не аспрэчваў.