Пракурорка запатрабавала для Аляксандра Мацвеева паўтара года «хіміі»
8 ліпеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску скончыліся слуханні па справе былога кіроўцы-міжнародніка Аляксандра Мацвеева, якога вінавацяць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Падчас судовых спрэчак прадстаўніца пракуратуры папрасіла прызначыць Мацвееву пакаранне абмежаваннем волі («хімія») на 1 год і шэсць месяцаў.
«Хоць бы Цоя не прыплятаў!» У Віцебску зноў судзяць чалавека за абразу Сяргея Сташэўскага
8 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 36-гадовым Аляксандрам Жданавым, якога абвінавачваюць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Падставай для завядзення крымінальнай справы быў каментар пад допісам пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага, які прымушаў настаўнікаў перапісваць пратаколы выбараў. Гэта ўжо не першы ў Віцебску працэс за знявагу Сташэўскага.
Міхаілу Чамураку прысудзілі тры гады «хіміі»: узвёў «паклёп» на старшыню выбарчай камісіі і міліцыянта
7 ліпеня суд Дубровенскага раёну прызнаў даказанай віну мясцовага актывіста Міхаіла Чамуракі, абвінавачанага паводле арт. 188 КК («Паклёп»). Суддзя Марыя Цыклінская ў поўным аб’ёме задаволіла хадайніцтва пракурора і прысудзіла Чамураку тры гады абмежавання волі («хімія»). Цягам 10 дзён вырак можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Віцябляніна судзяць за каментар у Інстаграме. Заяву на яго напісала «неабыякавая» грамадзянка
7 ліпеня суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні віцябляніна Аляксандра Мацвеева. Былога кіроўцу-міжнародніка абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Падставай для завядзення крымінальнай справы стаў каментар, нібыта размешчаны мужчынам 3 кастрычніка ў групе «Типичный Витебск» у Instagram.
Дырэктара «Віцебскмясамалпраму» Валерыя Каспяровіча асудзілі на 8 гадоў калоніі
Два з паловай гады працаўнікі прадпрыемства «Віцебскмясамалпрам» змагаліся за свайго дырэктара Валерыя Каспяровіча. Яны дамагліся таго, што з СІЗА, куды яго змясцілі па абвінавачанні ў хабарніцтве, ён змог вярнуцца на працу. Але напрыканцы чэрвеня яму вынеслі прысуд – і дырэктар з суду адправіўся ў калонію, паведамляе тэлеграм-канал «TUT.BY новости».