Жыхарку Лукомля прызналі вінаватай у абразе Чамаданавай. Прысуд абвешчаны
Суд Чашніцкага раёну прызнаў вінаватай 59-гадовую жыхарку аграгарадку Лукомль у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Жанчына ў снежні 2020 году напісала нібыта зняважлівы каментар у дачыненні прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай. За гэта ёй прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі», паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Справу за «начны пікет» у Лучынаўцы разабралі паўторна: Волкавай – 15 базавых, Кулакову – 40
28 чэрвеня суд Віцебскага раёну працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывістаў Андрэя Кулакова і Марыі Волкавай, вернутай 27 траўня суддзёй Таццянай Лабацкай на дапрацоўванне ў міліцыю. Андрэй Кулакоў удзельнічаў у судовым паседжанні праз скайп. Віны сваёй фігуранты адміністрацыйнай справы не прызналі, але на вынесены прысуд гэта не паўплывала.
Прысуд: паўтара года «хіміі» – за абразу амапаўца Дзмітрыя Балабы (відэа)
Адзін год і 6 месяцаў абмежавання волі – менавіта такое рашэнне 22 чэрвеня прыняла ў дачыненні віцябляніна Вадзіма Ермаловіча суддзя Наталля Карабліна. Суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў мужчыну вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) – камандзіра менскага АМАПу палкоўніка Дзмітрыя Балабы. Падставай былі некалькі каментароў у Тэлеграм-чаце. Пасля абвяшчэння прысуду Ермаловіча вызвалілі з-пад варты ў зале суду.
Пракурор запрасіў паўтара года «хіміі» для віцябляніна, якога вінавацяць у абразе амапаўца Балабы
21 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску ў межах крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да 36-гадовага Вадзіма Ермаловіча, адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор Аляксандр Філімонаў папрасіў суд прызнаць віцябляніна вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і пакараць яго абмежаваннем волі на 1 год і 6 месяцаў. Адвакатка падсуднага папрасіла абмежавацца арыштам на тэрмін, які мужчына ўжо адбыў у следчым ізалятары.
Камандзір АМАПу Дзмітрый Балаба просіць 1000 рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты, прычыненыя віцяблянінам
Камандзір менскага АМАПу палкоўнік Дзмітрый Балаба падаў грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды, якую яму нібыта нанеслі каментары віцябляніна Вадзіма Ермаловіча, апублікаваныя ў тэлеграм-чаце «Vitebsk_Юг» у снежні 2020 году. Свае маральныя пакуты амапавец ацаніў у 1000 рублёў. Вадзім Ермаловіч, працэс над якім за абразу Балабы (арт. 369 КК) пачаўся ў Віцебску 18 чэрвеня, пазоў амапаўца прызнаў часткова. Заявіў, што патрабаванні варта знізіць да 500 рублёў.