58-гадовага інжынера судзяць за каментар у групе «Таракан вусаты». Пракурор просіць 3 гады «хіміі»
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 15 чэрвеня за адзін дзень разабраў справу 58-гадовага віцябляніна Васіля Глушакова, якога абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК) – двух міліцыянтаў Дубровенскага РАУС. Абвінавачаны прызнаў віну і адмовіўся ад адваката. Пракурор просіць пакараць мужчыну трыма гадамі абмежавання волі. Прысуд агучаць 16 чэрвеня.
Судаводства па скарзе «лясных фей» спынілі. «Гэта абмежаванне доступу да правасуддзя» – праваабаронца
14 чэрвеня судовая калегія ў грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду разгледзела скаргу шасці віцяблянак на дзеянні намесніка начальніка Першамайскага РАУС Івана Доўгага. Жанчыны былі затрыманыя 13 студзеня за «пікет у лесе» і беспадстаўна кінутыя ў ізалятар. Судаводства па скарзе «лясных фей» (так іх пачалі называць у інтэрнэце) спыненае: калегія пастанавіла, што справа не падлягае разгляду ў грамадзянскім судзе.
Экс-начальніка аддзелу адукацыі Паўла Краско асудзілі на 6 гадоў калоніі
11 чэрвеня суд Чыгуначнага раёну Віцебску скончыў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да былога начальніка аддзелу адукацыі Першамайскага раёну Паўла Краско. Яго прызналі вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару (ч.1 і 2 арт. 430 КК) і прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі і штрафу на суму 500 базавых велічынь.
Справу Змітра Лупача за рэпартаж у Докшыцах адправілі на новы разгляд
9 чэрвеня Віцебскі абласны суд разгледзеў пратэст пракуроркі Надзеі Міцько і скаргу начальніка Докшыцкага РАУС падпалкоўніка Сяргея Каралевіча на рашэнне суду, які 18 траўня спыніў справу ў дачыненні да журналіста-фрылансера Змітра Лупача. Яго вінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ (ч.3 арт. 23.5 КаАП).
Докшыцкая пракурорка апратэставала спыненне справы Змітра Лупача за «Леніна ў цэлафане»
Выканаўца абавязкаў пракурора Докшыцкага раёну Надзея Міцько прынесла пратэст на рашэнне суду аб спыненні справы глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача, якую на яго завялі за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП ). Суд Докшыцкага раёну спыніў справу 18 траўня праз недаказанасць віны. Пракурорскі пратэст на гэтае рашэнне разгледзяць у Віцебскім абласным судзе 9 чэрвеня.