Вядома, што Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў урачом-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён лічыцца адным з лепшых спецыялістаў цэнтра, які правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу.
Аляксея затрымалі 5 кастрычніка 2022 года пасля таго, як вясной таго ж года супрацоўнікі МУС атрымалі доступ да ўнутранага чату медработнікаў цэнтра. У чаце лекары абмяркоўвалі палітычную абстаноўку ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў жніўні 2020 года і адкрыта выступілі супраць гвалту супраць удзельнікаў пратэстаў.
Алег Кунін