Такое пакаранне вынесла суддзя суда Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал у дачыненні  27-гадовага жыхара Воршы палітвязня Яраслава Казакевіча, абвінавачанага ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. 

Сёння, 10 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволенай Янай Пінчук, якую ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская.

Былога работніка мытні і актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада", які паходзіць з Дуброўна Віцебскай вобласці Мікалая Куляшова затрымалі ў верасні 2022 года.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 27 сакавіка пакарала буйнымі штрафамі беспрацоўную Тамару Масленік і швачку Людмілу Лазоўскую адпаведна на 740 і 555 рублёў. Падставай для такога рашэння сталі пратаколы, якія паступілі ў суд з РАУС Міёрскага райвыканкама.

Вярхоўны суд 9 лютага прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Беларуская ветэрынарная асацыяцыя". Ініцыятарамі знішчэння чарговай недзяржаўнай некамерцыйнай структуры сталі чыноўнікі з Упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі.