Віцебскія ўлады працягваюць "зачыстку" культурна-асветніцкай прасторы ад недзяржаўных арганізацый
З ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Віцебскі абласны суд 21 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Віцебскае музычнае таварыства". Раней улады ліквідаваны грамадскія арганізацыі культурна-асветніцкай накіраванасці: цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора», сацыяльна-культурная ўстанова "Віцебск для мяне", сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ», прыватная культурна-асветніцкая ўстановы «Лідар новай эпохі» і «Гендарны адказ».
Жыхара Віцебску асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за распаўсюд асабістых дадзеных сілавікоў і «масавыя беспарадкі»
У Віцебскім абласным судзе да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі віцябляніна Паўла Нікіценку. У закрытым працэсе суддзя Яўген Буруноў разбіраў справу 35-гадовага супрацоўніка разліковага цэнтру, абвінавачанага адразу па 6-ці артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 203-1 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў), ч. 3 арт. 293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ.
У жыхара Віцебска палітвязня Алега Яфрэменка можа на 2 гады павялічыцца тэрмін адбывання пакарання
Палітвязня Алега Яфрэменку, якому раней ужо ўзмацнялі рэжым, будуць судзіць за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоні. Згодна з матэрыяламі справы палітвязню ставіцца ў віну парушэнне ч. 2 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі суд прыме доказы боку абвінавачання, то Алегу можа пагражаць павелічэнне тэрміну знаходжання ў зняволенні на 2 гады. Вядома, што ў турме Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнне парадку».
Суд не абараніў рабочага «Полацак-Шкловалакно» ад незаконнага звальнення і дыскрымінацыі
Cуддзя суда Полацкага раёна і Полацка Яніна Марцулевіч 19 ліпеня адмовілася аднавіць на працы Юрыя Шчарбакова звольненага з ААТ «Полацак-Шкловалакно» пасля адбывання 30 сутак адміністратыўнага арышту.