Як стала вядома, яшчэ ў пачатку траўня глыбоцкія міліцыянты амаль апоўначы (23.35) затрымалі дачку журналіста Змітра Лупача Святлану. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.

Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Аксана Табола 19 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакарала арыштам на пяць сутак мясцовага жыхара і шматдзетнага бацьку Уладзіміра Рынкевіча.

У чым 75-гадовага актывіста звінаваціў Верхнядзвінскі раённы суд, застаецца невядомым. Пра адміністрацыйны артыкул, паводле якога ён быў пакараны, пасля арышту можна будзе даведацца ад толькі ад самога Барыса Хамайды. Але падставай для затрымання найстарэйшага віцебскага актывіста стала вокладка пашпарта з малюнкам Пагонт, якую не ўпадабалі памежнікі ў дызель-цягніку Полацк-Бігосава.

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 11 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках арыштавала на 15 сутак мясцовага прадпрымальніка Вячаслава Дэмбоўскага. Судовае паседжанне прайшло без удзелу «правапарушальніка», хаця ў міліцыі  з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні ён быў згодны.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 ліпеня за праведзены без дазволу ўладаў пікет пастанавіла арыштаваць на 15 сутак механіка ўстаноўкі ААТ "Нафтан" Іллю Двойрына. Аднак у судовае паседжанне мужчына не з'явіўся, завочна віну прызнаў, хадайнічаў аб разглядзе адміністрацыйнай справы ў яго адсутнасць.