Суд над Валерам Яцкоўскім адбыўся 11 верасня, падчас судовага працэсу ён не адмаўляў, што падпіскі на групы інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, насамрэч захоўваліся на ягонай старонцы з «Аднакласніках». Іх знайшлі міліцыянты падчас маніторынгу сацыяльных сетак. Цяпер Яцкоўскі абмежаваў доступ да сваёй старонкі ў сацыяльных сетках.
Пакаранне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту старшыня Докшыцкага суду абраў, спаслаўшыся на змякчальныя акалічнасці – у прыватнасці, на тое, што Валер Яцкоўскі з“яўляецца бацькам двух непаўналетніх дзяцей.
Сяргей Мароз