У судзе былі агучаныя два пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні, з якіх вынікала, што Алена на сваёй старонцы ў сетцы «YouTube» мела спасылку на канал «Euroradio Live», а ў СС «Укантакце» спасылку на інтэрнэт-старонку «Zerkalo.io», а таксама лагатып "Zerkalo.io". Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы и выява раней уладамі былі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні жанчына віну прызнала часткова, не адмаўляла таго, што на яе старонках у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «YouTube» былі названыя падпіскі, але не лічыць, што яна такім чынам распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы. Пра тое, што суполкі прызнаныя экстрэмісцкімі, ёй таксама не было вядома.
Аднак судзьдзя Балаболава не прыняла тлумачэньня Марцанюка і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала яе арыштам на пятнаццаць сутак.
Аксана Арэхава