Суддзя суда Першамайскага раёна г. Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы экстрэмісцкіх матэрыялаў пастанавіў пакараць арыштам на 7 сутак інжынера-праграміста Аляксея Сядзяку.

Былой жонкі вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі ўжо не было ў Беларусі, калі суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 руб. за фотаздымкі з пратэстаў 2020г., размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 8 верасня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкі” інфармацыйны рэсурс у рамках адміністрацыйнай вытворчасці аштрафавала на 1110 рулёў кантралёра-касіра Анжаліку Сушчую.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1110 рублёў мясцовую жыхарку Вольгу Драздову.

Старшыня суда Глыбоцкага раёна суддзя Алена Кот 8 верасня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак Руслана Рагоўскага за тое, што ён без дазволу мясцовага райвыканкама правёў масавае мерапрыемства - пікетаванне ў сацыяльнай сетцы.