Суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дзегцярова 1 красавіка прыняла рашэнне аб ліквідацыі Віцебскага мясцовага фонду падтрымцы культуры і сучаснага мастацтва "Стракаты свет", які на ўсім яго існаванні ўзначальвала Інга-Люцына Багінская. Уладальніца фонду і арт-прасторы «VZAP» вымушана ініцыявала закрыццё грамадскай арганізацыі.

Рашэнне пра гэта прыняў 29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска, 2 красавіка звесткі наконт прызнання экстрэмісцкім відэароліка "Белорусские Врачи против лжи о коронавирусе! Обращение медработников Витебска к властям о COVID-19" (https://www.youtube.com/watch?v=QlAius7Ja8c) з'явіліся ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складае Міністэрства інфармацыі РБ.

Суддзя суда Аршанскага раёна і горада Оршы Іна Кохава 14 сакавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч. 1 арт. 435 КК РБ) аштрафавала на 4000 рублёў дарожнага рабочага Уладзіслава Сідарэнку.

Суддзя суда Чыгуначнага раёна суддзя Віцебска Дар'я Шайкова 28 лютага за і дэманстрацыю нацысцкай сімволікі і правядзенне недазволенага ўладамі масавага мерапрыемства ў сацыяльных медыя аштрафавала на 2600 рублёў віцебскую прарасійскую актывістку маці трох непаўналетніх дзяцей Эльвіру Мірсалімаву.

Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежную бязвыплатную дапамогу аштрафавала на 1000 рублёў палітвязня Людмілу Цыбульскую, якая адбывае хатнюю “хімію”. Таксама жанчына абавязана судом пералічыць у даход дзяржавы кошт атрыманай гуманітарнай дапамогі.