За першыя 15 дзён красавіка рашэнні па прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкімі прынялі суды Наваполацка, Полацкага раёна і Полацка, суды Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска, суд Ушацкага раёна, суд Чашніцкага раёна і  суд Гарадоцкага раёна.

Нядзеля, 13 Красавік 2025

На Віцебшчыне - дэфіцыт суддзяў

У судах Віцебскай вобласці працуюць 13 суддзяў пенсійнага ўзросту. Тым, хто сыходзіць, трэба шукаць замену.  Зрабіць гэта нялёгка, бо патрабаванні да суддзяў -  гэта не толькі веданне заканадаўства, але і ўменне "найти эту тонкую грань справедливости и законности с учетом своих внутренних убеждений", - так характарызуе прафесійныя патрабаванні да сваіх калегаў старшыня Віцебскага абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч.  

4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка праходзяць два судовыя працэсы паводле ч.1  арт. 342  Крымінальнага Кодэкса ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх).

У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", размешчаны на сайце МУС, уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева. Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалі сёлета ў лістападзе, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзіла віцебскага фатографа Святлана Кузмічонак.

4 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна будуць разбіраць справу Рамана Васілевіча, 7 лютага – справу Ігара Шкетава. Абодвух судзяць за ўдзел у пратэстных падзеях 2020 года паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судзіць глыбачан будзе Андрэй Тарасевіч. Ён жа 28 студзеня па тым самым артыкуле судзіў братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў.