Імя Аляксандра Камлёнка з'явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда на 14 жніўня. 42-гадовага аршанца будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў:  часткі 1 артыкула 368 і часткі 1 артыкула 361-2. Абвешчана, што працэс будзе закрыты, а суддзём прызначаны Яўген Буруноў.

Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка і скончыўся 6 жніўня. Парункевіча прызналі вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці( ч. 1 арт. 361-4 КК), у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 ст. 130 КК), у пагрозе прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

З 1 па 8 жніўня суддзя Наваполацкага гарадскога суда Таццяна Хрыпач разбірала справу бубнача гурта «Паранойя долс» Дзмітрыя Шалака. Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт.368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Дзмітрыя асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 200 базавых велічыняў. (8 тысяч рублёў). Сёлета ў лютым мужчына ўжо быў асуджаны па гэтых самых крымінальных артыкулах. 

55-гадовага ўраджэнца вёскі Падсвілле Глыбоцкага раёна затрымалі, меркавана, у траўні: 24 траўня на Telegram-канале, блізкім да віцебскіх сілавікоў, паказалі фрагменты «пакаяльнага відэа», запісанага з мужчынам. Там ён кажа, што быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК за абразы на адрас Лукашэнкі ў сацыяльных сетках. А таксама за тое, што «сваімі допісамі заклікаў да гвалту». Цяпер Сяргея Навумава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА.

Паводле загада Аляксандра Лукашэнкі, 23 ліпеня Юрый Урбан быў прызначаны суддзём Віцебскага абласнога суду. І ўжо 31 ліпеня яго прадставілі новаму калектыву. У судовых структурах Урбан працуе з 2000 г. Пачынаў сваю кар'еру з пасады стажора суддзі .