Апошнімі днямі суд Лёзненскага раёна яўна імкнецца ў лідары у гэтай няўдзячнай справе. 17 снежня “ экстрэмісцкай” была прызнана старонка "Грамада Палесся" у сацсетцы "Одноклассники", 18 снежня – старонкі “ВКонтакте” з назвамі "Народная амбасада Беларусi ў Бразылii (Бразiлiя)" і "Magnus Ducatus Lithuaniae" ( гэтая старонка прысвечана гісторыі ВКЛ). Усе названыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы 20 снежня былі ўключаны ў Рэспубліканскі спс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Артур Васевіч