Яшчэ дваіх жыхароў Віцебшчыны асудзілі за данаты
Гэта вынікае з абноўленага 18 красавіка пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС. Там згаданы 57-гадовая жыхарка Наваполацка Анжаліка Кухарэнка і 49-гадовы віцяблянін Сяргей Саўчанка.
19 інтэрнэт -рэсурсаў сёлета ў красавіку прызналі “экстрэмісцкімі” суды Віцебшчыны
За першыя 15 дзён красавіка рашэнні па прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкімі прынялі суды Наваполацка, Полацкага раёна і Полацка, суды Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска, суд Ушацкага раёна, суд Чашніцкага раёна і суд Гарадоцкага раёна.
На Віцебшчыне - дэфіцыт суддзяў
У судах Віцебскай вобласці працуюць 13 суддзяў пенсійнага ўзросту. Тым, хто сыходзіць, трэба шукаць замену. Зрабіць гэта нялёгка, бо патрабаванні да суддзяў - гэта не толькі веданне заканадаўства, але і ўменне "найти эту тонкую грань справедливости и законности с учетом своих внутренних убеждений", - так характарызуе прафесійныя патрабаванні да сваіх калегаў старшыня Віцебскага абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч.
У Наваполацку разбіраюць 2 крымінальныя справы за пратэсты 2020-га
4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка праходзяць два судовыя працэсы паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх).
Віцебскі фатограф-«экстрэміст»
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", размешчаны на сайце МУС, уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева. Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалі сёлета ў лістападзе, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзіла віцебскага фатографа Святлана Кузмічонак.