Суд спыніў адміністрацыйную справу за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 27 снежня не стаў караць за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўраджэнца Расійскай Федэрацыі беспрацоўнага жыхара Віцебска Эдуарда Тарканоўскага. Работнікі міліцыі не змаглі даказаць вінаватасць маладога чалавека.
15 сутак арышту прысудзілі жыхару Наваполацка, які патэлефанаваў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне»
Справу Барыса Казельскага 12 студзеня разбірала суддзя наваполацкага гарсуда Зінаіда Балаболава. Паводле судовай пастановы, 22 снежня мінулага года жыхар Наваполацка парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Парушэнне палягала ў тым, што мужчына набраў нумар 102 і сказаў дзяжурнаму, які ўзяў слухаўку, «Слава Украіне». Суддзя вырашыла, што шляхам «публічнага ажыццяўлення званка» Казельскі «правёў несанкцыянаванае пікетаванне без дазволу Наваполацкага гарвыканкама, выказваючы свае грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы». І, паводле арт. 24.23 КаАП, мае быць арыштаваным на 15 сутак.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы суд аштрафаваў беспрацоўнага жыхара Чашнікаў
Суддзя суда Чашніцкага раёна Ірына Кручыніна 28 снежня за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 740 рублёў беспрацоўнага бацьку двух малалетніх дзяцей Аляксандра Шнітко.
За распаўсюд «экстрэмісцкага» відэа ўлады пакаралі штрафам прыбіральшчыцу памяшканняў
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 студзеня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы відэароліка з «экстрэмісцкай» інфармацыяй аштрафавала прыбіральшчыцу службовых памяшканняў у Фізкультурна-спартыўным клубе "Міёры" Таццяну Дзямешку.
“Экстрэмісцкай» прызналі старонку ў «Одноклассниках» 63-гадовай пастаўскай прыбіральшчыцы Алены Барсук
Рашэнне пра гэта прыняў 12 студзеня Пастаўскі раённы суд. Пра Алену Барсук вядома няшмат – яна не належала ні да якіх апазіцыйных партый, але заўсёды мела прынцыповую грамадскую пазіцыю і не баялася казаць праўду ў вочы начальству. Так яе характарызуюць знаёмыя. Паводле звестак ад землякоў, 9 студзеня жанчыну затрымалі, і, як яна паспела паведаміць, на яе быў складзены пратакол за «распаўсюд экстрэмізму». Прычым спадарыня Барсук сцвярджае, што старонкі ў «Одноклассниках» у яе няма.