Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі да трох гадоў зняволення за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады
Былога «афганца» Уладзіміра Лісіцу асудзіў суддзя Лёзненскага раёна Аляксей Лапушанскі, судовы працэс распачаўся 19 снежня мінулага года. Паводле судовага выраку, спадар Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.
Трэці раз запар улады арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай мэсэнджэры арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта трэцяя запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая вылічаецца 44-мя суткамі.
За падпіску ў сацсеткі на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады пакаралі буйным штрафам беспрацоўнага
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 4 студзеня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафаваў на 1200 рублёў і канфіскаваў телефонны апарат у беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Мінчанкава.
Затрыманы Барыс Хамайда
Сёння ранкам сілавікі правялі ператрус у 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста і затрымалі яго самога. Прычына затрымання пакуль не вядомая. Не выключана, што ў ягоным тэлефоне будуць шукаць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння паводле ч.2 арт. 19.11 – распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
За правядзенне незаконнага пікету ўлады арыштавалі працаўніка гандлю
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 11 студзеня за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікетавання ў сацыяльных сетках пакараў арыштам на 10 сутак загадчыка аддзела мясцовай крамы Аляксандра Зарэмбу.