Пры апытанні ў судовым паседжанні Алена паведаміла, што яна ў сетцы «Instagram» мела персанальную старонку і з ўвосені 2020 года была падпісаная на паблік з назвай «Страчком ААТ «Нафтан», у наступным яна забылася пра існаванне гэтай падпіскі.
У судзе жанчына часткова віну прызнала, не адмаўляла таго, што размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы інфармацыйную прадукцыю, прызнаную ўладамі пасля экстрэмісцкай, але не лічыць, што ў яе дзеяннях меліся прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння.
Аднак яе довады не пераканалі суддзю Балаболаву, якая на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, пастанавіла арыштаваць Шкірэнку на 10 сутак.
Наталля Краўцова