Страцілі працу і тыя, хто адбываў прысуджаны адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, і нават тыя, каму былі прысуджаны штрафы. Вызваленыя пасады пакуль не занятыя: у Браславе проста няма адмыслоўцаў у музейнай справе, тым болей адмысловага профілю – знаўцаў у галіне традыцыйнай культуры. Паводле сацыяльных сетак установы, там прымаюць наведнікаў, але пад пытаннем даследчыцкая і навуковая праца музея -ёй цяпер папросту няма каму займацца.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікету ў сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 10 сутак мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Апанасавіча.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка, 28 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на чатыры «экстрэмісцкія» СМІ пастанавіў арыштаваць на 10 сутак беспрацоўнага жыхара «паўночнай сталіцы» Аляксандра Коршунава.

За тры апошнія гады ў Віцебскай вобласці ўлады праз суды ліквідавалі блізка каля ста грамадскіх арганізацый. Апошнімі летась закрытымі сталі тры грамадскія аб'яднанні: Пчаляроў-аматараў "Полацкі мёд", "Наваполацкі клуб шахмат і шашак", "Віцебскі маладзёжны клуб адаптыўнай фізічнай культуры і спорту", Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Спартыўны клуб баявых мастацтваў "Тамашы". Ад дзяржавы ініцыятарамі ліквідацыі выступалі чыноўнікі Ўпраўлення юстыцыі Вітаблвыканкама.

Каля 7-й раніцы да маці палітвязня, пісьменніка і палітыка Паўла Севярынца прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны патлумачылі, што ў яе сацыяльных сетках заўважаны падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі «экстрмісцкімі». Жанчыну забралі з дому і павезлі ў аддзяленне ГУБАЗіК, але адразу папярэдзілі, што потым яна будзе дастаўлена ў Першамайскі РАУС.