Субота, 09 Сакавік 2024

Улады арыштавалі навапалачаніна за падпіску ў сацсетцы на «Вольны хор»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 29 лютага за захоўванне відэароліка запампаванага з відэахостынгу арыштавала на 15 сутак жыхара Наваполацка Уладзіслава Бендзікава.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні значыцца, што Уладзіслаў у сацыяльнай сетцы «YouTube» быў падпісаны на канал з назвай «VOLNY CHOR/ВОЛЬНЫ ХОР», які ўлады ў кастрычніку 2022 года ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчына ў судовым паседжанні віну прызнаў, не адмаўляў таго, што ў сацыяльнай сетцы «YouTube» меў акаўнт, на якім выяўлена падпіска на канал з «экстрэмісцкім» відэакантэнтам.

Суддзя Болоболова пры прызначэнні пакарання ўлічыла прызнанне Бендзікавым вінаватасці і датычнасці да здзяйснення правапарушэння ў рамках ч.2 ст.19.11 і пакарала яго арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Ульяна Істоміна