На адным з фрагментаў, якія распаўсюдзіў Тэлеграм-канал «Северная століца», Аляксей Нябоська трымае бел-чырвона-белы сцяг і кажа: «Я апазіцыянер. Я не згодны з рэжымам». Пад відэазапіс міліцэйскага аператара мужчына спявае першы куплет дзяржаўнага гімна Беларусі на фоне чырвона-зялёнага сцяга – такі фон падманціравалі «відэааматары ў пагонах».
35-гадовы мужчына мае юрыдычную адукацыю, але працуе кіроўцам аўтобуса. Улетку спявае на вуліцах Віцебска і ў прыгырыдных цягніках. У ягоным рэпертуары як уласныя песні, так і вядомыя творы іншых выканаўцаў, якія адпавядаюць яму па духу.
Вольга Маркавец
Пятніца, 08 Сакавік 2024
У Віцебску затрыманы самадзейны музыка Аляксей Нябоська. Міліцыянты змусілі яго спяваць дзяржаўны гімн
На Тэлеграм-канале, блізкім да віцебскіх сілавікоў, з'явілася «пакаяльнае» відэа з мужчынам, які кажа пра сябе: «Я той с амы Лёха Павук». Гэта творчы псеўданім Аляксея Нябоські – вулічнага музыкі, выканаўцы песень, якія сталі папулярнымі пасля 9 жніўня 2020г. У тым самым «пакаяльным» відэа затрыманы распавядае і пра тое, што на сваім youtube- канале выкладаў відэазапісы ўласных выступаў, а таксама відэаролікі з фрагментамі масавых мірных пратэстаў. Паводле словаў самога Аляксея Нябоські, яго затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».