Дзяржава кампэнсуе маральную шкоду актывісту Пятру Іванову
Актывіст Пётар Іваноў зь Віцебску дамогся частковага задавальненьня свайго пазову да казны Рэспублікі Беларусь. Дзяржава абавязаная выплаціць яму кампэнсацыю прычыненай маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў. Такое рашэньне вынес суд Кастрычніцкага раёна Віцебску пад старшынствам намесьніка старшыні суду Алены Папковай.
Судовая спрэчка ў Глыбокім
Не прынесла станоўчых вынікаў для рабочай Глыбоцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аксаны Мушкат дасудовае разьбіральніцтва. Яно адбывалася ў Глыбоцкім раённым судзе паміж ёй і прадстаўніком гэтай арганізацыі, юрыстам Аляксандрам Аляксеенкам. У дасудовым працэсе юрыст не пагадзіўся з аднаўленьнем Аксаны на працы.
Прызначаны дзень разгляду касацыйнай скаргі праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага
«Справа прызначаная на разгляд у судзе касацыйнай інстанцыі на 9 гадзін 30 хвілін шостага кастрычніка бягучага году ў памяшканьні Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Менск. вул. Леніна, 28», - паведаміў у чарговым лісьце зь Віцебскага абласнога СІЗА №2 праваабаронца Міхаіл Жамчужны. І гэта не адзіная навіна.
Вікіпэдыя – «крыніца права» для віцебскіх судзьдзяў
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, які працягвае змагацца ў судох за права публічна выказваць сваё меркаваньне, сутыкнуўся зь незвычайнай аргумэнтацыяй з боку судзьдзяў: калегія Віцебскага абласнога суду адмовілася задаволіць скаргу праваабаронцы, абгрунтаваўшы сваё рашэньне дэфініцыяй з... Вікіпэдыі.
Віцебскае ААТ “КІМ” прызнанае банкрутам і будзе ліквідаванае
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне аб прызнаньні Віцебскага ААТ “КІМ” банкрутам і яго ліквідацыі, паведаміла судзьдзя эканамічнага суда Ірына Фралова.