Сэнатар Ганна Шарэйка не разумее, чаму яна, кіраўнік са стажам, павінна апраўдвацца ў судзе за дом, лецішча ў глухой вёсцы, машыну і каханьне зь летувіскім бізнэсоўцам.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску разгледзеў скаргу начальніка Першамайскага РАУС Віцебску палкоўніка міліцыі Сяргея Сарокіна на пастанову начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Назарко, вынесенае 23 сакавіка цяперашняга году, – і пакінуў дакумэнт бязь зьменаў, а скаргу – без задавальненьня.

Першы намесьнік Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валер Калінковіч адмовіўся разглядаць зварот віцебскага доктара Ігара Пастнова з-за таго, што ў звароце, на думку судзьдзі, прысутнічаюць абразьлівыя словы і выразы.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 18 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу паводле артыкулу 24.4 КаАП (Заведама ілжывыя тлумачэньні або заява) у дачыненьні да Ларысы С., маці начальніка аднаго з РАУС абласнога цэнтру, палкоўніка міліцыі Сяргея С. Жанчына прызнаная вінаватай у дачы ілжывых паказаньняў і аштрафаваная на 10 базавых – 2,1 мільёну рублёў.

Выпадкі, калі прызыўнікі ўхіляюцца ад службы ў войску, сёньня нярэдкія. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся з нашым земляком, жыхаром вёскі Беразіно, што ў Докшыцкім раёне, які ўхіліўся ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. Справа ў дачыненьні да яго ў другой дэкадзе сакавіка разгледзеў раённы суд.