Справу Міхаіла Жамчужнага будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Працэс будзе закрытым. Пра гэта паведамляе сайт прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшан».

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку нагляду скаргу віцебчука Пятра Бярлінава на рашэньне суду Першамайскага раёну Віцебску і Віцебскага абласнога суду, якія задаволілі пазоў ААТ «Жылбуд» аб яго высяленьні ў сувязі са зносам жылога дому. Выснова, да якой прыйшоў ВС: ніякіх парушэньняў нормаў матэрыяльнага і працэсуальнага права судамі не дапушчана.

Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова падчас касацыйнага разгляду скаргі кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ Леаніда Аўтухова вырашыла не зьмяняць рашэньне Гарадоцкага райсуду. Цяпер беспрацоўнаму апазыцыйнаму актывісту прыйдзецца заплаціць дзяржаве штраф у памеры 5,4 млн. рублёў.

Аўтамабіль Яраслава Берніковіча Volvo S60 наляцеў на люк, які рамонтнікі пакінулі тырчэць на глыбоцкай вуліцы, зьняўшы асфальтавае пакрыцьцё. ДАІ выпісала штраф кіроўцу — 20-гадоваму сыну Яраслава, а ў аўтамабіля было разьбітае лабавое шкло, пашкоджаныя падвеска, мацаваньні рухавіка, утварылася трэшчына ў каробцы перадач.

Невядома, колькі часу яшчэ ў залі судовых паседжаньняў Гарадоцкага райсуду не было б дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь, калі б ня пільнае вока сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава. Актывіст заўважыў адсутнасьць гербу ў залі, напісаў скаргу на непарадак у судзе і неўзабаве атрымаў адказ, што ўсё выпраўлена – усе неабходныя сымбалі Рэспублікі Беларусь цяпер разьмешчаныя на сваіх месцах.