Праваабарончы цэнтар «Вясна» накіраваў у Вярхоўны суд запыт па справе Міхаіла Жамчужнага
12 лістапада Праваабарончы цэнтар «Вясна» накіраваў на імя старшыні Вярхоўнага суду запыт адносна крымінальнай справы заснавальніка «Платформ інавэйшан» Міхаіла Жамчужнага, судовыя паседжаньні па якой праходзілі ў закрытым рэжыме.
Суды адмаўляюцца разглядаць скаргу непаўнагадовай жыхаркі Віцебску, якую на паўгода разлучылі з бацькамі
Пад старшынствам намесьніка старшыні Віцебскага абласнога суду Зінаіды Бірук судовая калегія па грамадзянскіх справах пакінула без задавальненьня прыватную скаргу пятнаццацігадовай Настасьсі Антоненкі.
Праваабаронца Жамчужны знаходзіцца ў карантыне папраўчай калёніі
Пасьля разгляду касацыйнай скаргі і ўступленьня прысуду ў законную сілу віцебскі праваабаронца Міхаіл Жамчужны апынуўся ў карантыне ў папраўчай калёніі №14 у пасёлку Навасады Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, зь якім ён мае ліставаньне.
Кіроўца Талачынскай раёнкі прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня
Пажыцьцёвае зьняволеньне – такі вырак 30 кастрычніка вынес Віцебскі абласны суд 55-гадоваму Дзьмітрыю Голубеву за забойства старшага дзяржінспэктара Аршанскай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Генадзя Раўкова.
Вярхоўны суд на паўгода павялічыў тэрмін зьняволеньня Міхаілу Жамчужнаму
23 кастрычніка прадстаўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Тацьцяна Рэвяка прысутнічала на абвяшчэньні рэзалюцыйнай часткі судовага рашэньня па выніках разгляду касацыйнай скаргі заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформ інавэйшан» Міхаіла Жамчужнага.