За першае паўгодзьдзе 2015 году захавалася ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці грамадзянскіх спраў, якія разглядаюцца судом Віцебскага раёну, аднак ўзрасла колькасьць адміністрацыйных і крымінальных. Такія факты прывяла старшыня суду Марына Гарохава, падводзячы вынікі працы за справаздачны пэрыяд.

Паўла Левінава дэлегавалі дзьве групы выбаршчыкаў, якія хацелі бачыць яго ў ліку чальцоў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебску і Віцебскай абласной камісіі.

У райсудзе Кастрычніцкага раёну Віцебску, на тэрыторыі якога знаходзіцца гарвыканкам, дзе праходзіла супольнае паседжаньне прэзыдыюму гарсавету і гарвыканкаму, разьбіралася пытаньне, чаму Паўла Левінава не ўключылі ў склад Першамайскай выбарчай камісіі.

“Выглядае, вылучэньне ў чальцы камісіі мела сплянаваны характар. Напрыклад, заявы ад груп грамадзян, якія вылучалі “патрэбнага” чальца камісіі, былі напісаныя як пад капірку – у кожным па 17 подпісаў і абсалютна, да коскі, аднолькавыя тэксты. Склалася ўражаньне, што падрыхтоўку сьпісаў рабіў ці адзін чалавек, ці нейкая адна структура. Аднак судзьдзя Алена Папкова вырашыла адмовіць у задавальненьні скаргі групы выбаршчыкаў, якія за мяне падпісваліся, – маўляў, галасаваньне праходзіла без парушэньняў, камісія сфармаваная ў адпаведнасьці з заканадаўствам”, – распавеў Павал Левінаў.

Падобны сцэнар рэалізаваўся і ў Віцебскім абласным судзе, дзе разьбіралася скарга групы выбаршчыкаў, якія дэлегавалі Паўла Левінава ў абласную выбарчую камісію.

“Да заявы з подпісамі грамадзян былі прыкладзеныя матэрыялы, якія мяне характарызуюць – ў прыватнасьці, пра мой досьвед удзелу ў выбарчых кампаніях як у Беларусі, так і за мяжой. Але на супольным паседжаньні аблсавету і аблвыканкаму былі агучаныя толькі прозьвішчы і спосаб вылучэньня. Думаю, што многія чыноўнікі, якія займаліся фармаваньнем камісіі, добра мяне знаюць, але ніхто за мяне не прагаласаваў. Двое “устрымаліся”. Судзьдзя Аляксандар Федзюкевіч аніякіх парушэньняў ня ўбачыў”, – сказаў Павал Левінаў.

10 ліпеня Віцебскім абласным судом быў вынесены прысуд заснавальніку ПКПУ «Платформ инавэйшан» Міхаілу Жамчужнаму. Паводле рашэньня суду праваабаронца правядзе 6 гадоў у калёніі строгага рэжыму, таксама на 2 гады і 8 месяцаў Міхаіл пазбаўлены права выконваць арганізацыйна-прававыя функцыі. Раней пракурор запрасіў для Міхаіла 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Нягледзячы на ​​тое, што з 2 траўня 2013 году грамадзкі актывіст Рафаэль Габрыэль Саламонавіч Кірылаў-Шмільхольдхард зарэгістраваны ў гарадзкім цэнтры занятасьці ў якасьці беспрацоўнага, дапамогі па беспрацоўі ён не атрымлівае: ад яго патрабуюць спачатку адпрацаваць на грамадзкіх працах 22 працоўныя дні. Актывіст паспрабаваў зьмяніць сытуацыю, зьвярнуўшыся ў суд, але гэта яму не дапамагло.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне аб банкруцтве зь ліквідацыяй ААТ “Віцебскі вінаробны завод” (ААТ “ВіцВін”), паведаміў судзьдзя Анатоль Гурэеў.