У Лепелі мужчына-інвалід вырашыў адпомсьціць знаёмай і ледзь не падпаліў яе хату
Жыхар Лепеля, зьяўляючыся інвалідам другой групы і ня маючы судзімасьці, зьдзейсьніў дзеяньне злачыннага характару ў дачыненьні да жыхаркі раённага цэнтру. Хочучы адпомсьціць жанчыне, ён вырашыў падпаліць яе хату.
У Чашніках бабуля праявіла «клопат» аб унуку, у выніку яму далі 2 гады з адтэрміноўкай пакараньня на год
У Чашніках клапатлівая бабуля «стуканула» на свайго ўнука, знайшоўшы ў яго пакет зь невядомым на той момант для яе зьмесьцівам. Адразу западозрыўшы нядобрае, што нашчадак ужывае наркатычныя рэчывы, жанчына зьвярнулася ў міліцыю.
Ганна Шарэйка: Няўжо за 40 гадоў працы я не магу пабудаваць катэдж у 230 квадратаў?
Сэнатар Ганна Шарэйка не разумее, чаму яна, кіраўнік са стажам, павінна апраўдвацца ў судзе за дом, лецішча ў глухой вёсцы, машыну і каханьне зь летувіскім бізнэсоўцам.
П’янага начальніка РАУС пазбавілі правоў на 5 гадоў, далі штраф і звольняць з органаў
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску разгледзеў скаргу начальніка Першамайскага РАУС Віцебску палкоўніка міліцыі Сяргея Сарокіна на пастанову начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Назарко, вынесенае 23 сакавіка цяперашняга году, – і пакінуў дакумэнт бязь зьменаў, а скаргу – без задавальненьня.
«Судовую сыстэму краіны абразіць немагчыма»
Першы намесьнік Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валер Калінковіч адмовіўся разглядаць зварот віцебскага доктара Ігара Пастнова з-за таго, што ў звароце, на думку судзьдзі, прысутнічаюць абразьлівыя словы і выразы.