Марыя Цыклінская не можа не ведаць, што простае «гартанне стужак» не вядзе да захавання кантэнту, у адрозненне ад свядомых дзеянняў у сацыяльных сетках: яна сама неаднаразова судзіла землякоў за рэпосты з так званых «экстрэмісцкіх інфармацыйных рэсурсаў».
Так, 15 чэрвеня гэтага года яна асабіста пакарала жыхарак Дуброўна Вольгу Лексакаву і Святлану Маталыгіну штрафамі памерам 407 і 370 рублёў. Абедзвюх жанчын яна прызнала вінаватымі паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Маці траіх дзяцей Святлана Маталыгіна з дапамогай тэлефона з 2020 года ў сацыяльнай се пацвердзіла, што ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» у 2020г. падпісалася на дзве групы, інфармацыйная прадукцыя якіх пазней была ўключана ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Міліцыя выявіла гэтую інфармацыю падчас маніторынгу інфармацыйных рэсурсаў у Інтэрнеце.
Распавядала Марыя Цыклінская і пра тое, што «людзі прызвычаіліся да таго, што ў інтэрнэце можна абражаць каго заўгодна, і за гэта нічога не будзе. 10 гадоў таму гэта сапраўды было так, нікому і ў галаву не прыходзіла, каб шукаць ананімнага грубіяна. Цяпер аматара абразаў знаходзяць вельмі хутка». У працоўнай біяграфіі Цыклінскай таксама былі суды за абразы ў інтэрнэце. Прыкладам, у лістападзе 2021 г. яна вынесла прысуд паводле арт. 369 КК («Знявага прадстаўніка ўлады») 40-гадоваму спартоўцу Юрыю Свіціну. Па версіі следства, ён абразіў пракурора Дубровенскага раёну Міхаіла Пацеева. Суддзя прызначылаьСвіціну пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і штраф 2900 рублёў.
Марыя Цыклінская ўжо даўно працуе з «палітычнымі» адміністрацыйнымі і крымінальнымі справамі, якія трапляюць у Дубровенскі райсуд. Яна судзіла ў тым ліку і мясцовых актывістаў Міхаіла Чамураку і Наталлю Стрэльчанка.
На пасадзе старшыні Дубровенскага райсуду яна працуе з 2017г., да тае пары была суддзёй у судзе Оршы і Аршанскага раёна. Пра сябе яна распавядае, што з дзяцінства марыла быць юрыстам і чытала шмат дэтэктываў. Таму пайшла вучыцца на спецыяльнасць «Правазнаўства» у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Па сканчэнні ВНУ праавала ў Магілеўская гарадской калегіі адвакатаў, потым працавала адвакатам у Оршы, але ў 2012 г. вырашыла перакваліфікавацца ў суддзі.
Юрка Жмых