Многія месьцічы, якія прыйшлі паглядзець на традыцыйны парад Дзядоў Марозаў у Віцебску, зьвярнулі ўвагу на тое, што апроч саміх дзядуляў, сьнягурак ды розных казачных пэрсанажаў у парадзе ўзяла ўдзел неверагодная колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Міліцыянты зганялі людзей з праезнай часткі на ходнікі, каб яны не заміналі руху калёны Дзядоў Марозаў.

Нягледзячы на даўгі “Віцебску”, якія складаюць 240 мільёнаў рублёў, выканкам Фэдэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь пастанавіў пакінуць каманду ў чэмпіянаце краіны. Клюб зьбіраўся знайсьці грошы ў фундатараў, але, відаць, гэтага зрабіць не ўдалося. Фэдэрацыяй хакея былі атрыманыя гарантыйныя лісты Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. З 1 лістапада каманда стала бюджэтнай.

Сяргей Рыжоў паведаміў, што мусіў зьвярнуцца да мэдыкаў, бо стан ягонага здароўя пасьля знаходжаньня ў мэдвыцьвярэзьніку 16 лістапада пагоршыўся. Высьветлілася, што ў палітыка зламаныя пальцы на правай руцэ.

Пасьля закрыцьця аварыйнага моста праз Дняпро ў раёне льнокамбінату ў Воршы зьявіліся вялікія аўтамабільныя заторы. У лісьце за подпісам намесьніка старшыні Віцебскай абласной рады партыі БНФ Кастуся Смолікава на імя старшыні Аршанскага райвыканкаму ўтрымліваюцца прапановы, якія могуць паменшыць аўтамабільныя коркі ў горадзе:

Жыхароў Прыдзьвіньня зацікавіў велізарны лёзунг, які змайстравалі на беразе Дзьвіны на месцы будаўніцтва Віцебскай гідраэлектрастанцыі. На процілеглым ад Лужасна беразе Дзьвіны ўсталяваныя дванаццаць вялікіх белых шчытоў, на якіх чырвонай фарбай напісаныя герогліфы. З дапамогай калегаў, якія валодаюць кітайскай мовай, удалося атрымаць пераклад гэтага лёзунгу.