Студэнты Віцебшчыны будуць будаваць АЭС
1 ліпеня моладзь мусіць распачаць будаўнічыя работы, паведамляе БелТА. На ўзьвядзеньні АЭС, якая аб’яўленая Ўсебеларускай моладзевай будоўляй, Віцебскую вобласьць прадставяць студэнцкія атрады Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (10 чалавек) і Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (13 чалавек).
У Воршы прайшоў сэмінар «Гендэр і гвалт»
Больш за два дзесяткі жанчын узялі ўдзел у асьветніцкім сэмінары, прысьвечаным тэме рознага кшталту гвалту ў сям’і. Прадстаўніцы слабага полу пазнаёміліся з паняцьцем «гендэр», навучыліся адрозьніваць віды гвалту, пачулі статыстыку яго праяваў у беларускіх сем’ях. Прамаўляла ня толькі вядоўца сэмінару – старшыня Барысаўскага жаночага сацыяльнага аб’яднаньня «Правінцыя» Аўтушка Алена Мікалаеўна, але і самі ўдзельніцы: прыводзілі прыклады, дзяліліся сваім меркаваньнем.
Будаўнікі Віцебскай вобласьці зноў апынуліся на апошнім месцы
У студзені-траўні 2014 году будаўнікі Віцебшчыны ўвялі ў эксплёатацыю каля 119 тысяч квадратных мэтраў жытла, чым і забясьпечылі вобласьці апошняе месца па краіне.
Большасьць крадзяжоў на сельгаспрадпрыемствах Віцебшчыны зьдзяйсьняюцца самімі работнікамі
Гэткія вынікі праведзенай міліцыяй вобласьці праверкі аб’ектаў АПК падчас вясновай пасяўной кампаніі. Паводле слоў часова выконваючага абавязкі начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС аблвыканкаму Ўладзімера Пранько, органамі ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці сумесна з зацікаўленымі службовымі асобамі суб’ектаў гаспадараньня праведзена больш за 1000 рэйдавых мерапрыемстваў.
Названыя самыя прыбытковыя прадпрыемствы Віцебшчыны
«Нафтан», «Веста» і «Полацактранснафта Дружба» сталі самымі прыбытковымі па выніках 2013 году сярод ААТ, якія працуюць на Віцебшчыне. Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, у лік лідэраў увайшлі таксама вытворцы малочных прадуктаў, прамысловыя прадпрыемствы і адзін прадстаўнік аграрнага сэктару.