Сьледчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце гібелі рабочых на Наваполацкай ЦЭЦ
Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджаная крымінальная справа па факце гібелі рабочых ААТ «Белэнэргарамналадка» падчас вытворчасьці рамонтных работ на Наваполацкай ЦЭЦ. Сьледчымі праведзены шэраг аглядаў на прадпрыемстве. У цяперашні час ажыцьцяўляецца выманьне дакумэнтацыі, вядуцца допыты спэцыялістаў ЦЭЦ. Прызначаныя экспэртныя дасьледаваньні. Сьледчая група працягвае працу на месцы.
Цэнтар па працы з прыхільнікамі перамен адкрыўся ў Віцебску (дададзена відэа)
25 верасьня ў Віцебску прэзэнтавалі чарговы Цэнтар па працы з прыхільнікамі перамен. На яго адкрыцьці прысутнічала больш за 40 чалавек. У межах мерапрыемства прагучала справаздача пра дзейнасьць альянсу «Талака» ў Віцебску і вобласьці. Адзін зь лідэраў альянсу Сяргей Калякін распавёў пра дзейнасьць «Талакі» ў краіне. Ганаровы старшыня АГП, экс-кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падзяліўся думкамі аб стане і пэрспэктывах беларускай эканомікі.
Старшыню Віцебскага аблвыканкаму просяць вылучыць месцы для актыўных відаў спорту
«Вылучыце зямельныя ўчасткі для арганізацыі пляцовак для гульні ў лязэртаг і вяровачнага парку на дрэвах у парку “Мазурына”» - так называецца пэтыцыя, пад якой зьбіраюць подпісы інтэрнэт-карыстальнікаў.
Віктар Марціновіч прэзэнтаваў у Віцебску раман «Мова 墨瓦»
Вядомы беларускі пісьменьнік, журналіст, мастацтвазнаўца Віктар Марціновіч прадставіць свой новы раман “Мова 墨瓦” на Франкфурцкім кніжным кірмашы. Аб гэтым аўтар кнігі, якую называюць “баявіком” пра беларускую мову, паведаміў прыхільнікам сваёй творчасьці на сустрэчы ў Віцебску. Яна адбылася 23 верасьня ў бітлз-клюбе “Паддашак”.
Прыёмная мама з Воршы дамаглася, каб яе адклікалі з фармальнага адпачынку
Прыёмная маці-выхавальніца Сьвятлана Грачуліна дамаглася таго, каб аддзел адукацыі Аршанскага райвыканкаму адклікаў яе з фармальнага адпачынку. У Воршы прайшоў першы ў Беларусі суд па пазове прыёмных бацькоў-выхавальнікаў да мясцовага аддзелу адукацыі, у якім разглядалася немагчымасьць работніка адмовіцца ад працоўнага водпуску.