Пракуратура абвінаваціла ЖКГ Віцебскай вобласьці ў зрыве мадэрнізацыі
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеная праверка выкананьня патрабаваньняў заканадаўства ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сыстэму Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Падчас правядзеньня органамі пракуратуры наглядных мерапрыемстваў выяўлена, што арганізацыямі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ня ў поўнай меры выкананыя задачы па павышэньні эфэктыўнасьці работы і мадэрнізацыі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі па выніках працы ў 2013 годзе.
Андрэй Гайдукоў стаў «невыязным»
Пра гэта былому палітвязьню паведамілі 14 траўня ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Ўпраўленьня ўнутраных спраў Наваполацку. Прычыны забароны пакідаць краіну Андрэю Гайдукову не патлумачылі. Адзінае, што паведамілі – тое, што выезд з краіны яму забараніў КДБ. Мясцовы аддзел па грамадзянстве і міграцыі зрабіў туды запыт, а ў адказ – паведамленьне пра забарону выезду зь Беларусі.
Паўлу Севярынцу вынесенае афіцыйнае папярэджаньне
8 траўня сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Фрунзэнскага раёну Менску, дзе яму вынесьлі афіцыйнае папярэджаньне «пра недапушчальнасьць супрацьпраўных дзеяньняў». Павал Севярынец зьвязвае гэта з чэмпіянатам сьвету па хакеі, які распачынаецца ў Менску.
Калгасы Пастаўшчыны праігнаравалі кірмаш, арганізаваны ўладамі
Зь дзевяці сельгаспрадпрыемстваў у кірмашы ўзялі ўдзел толькі тры гаспадаркі. Такія кірмашы мясцовыя ўлады арганізоўваюць як мінімум два разы на год. Удзел гаспадарак у іх можна вызначыць як добраахвотна-прымусовы. Гаспадаркам прадпісваюць колькасьць прадукцыі, якую яны павінны прывезьці на кірмаш.
За першы квартал насельніцтва Віцебскай вобласьці зьменшылася на 1100 чалавек
Паводле стану на 1 красавіка 2014 году колькасьць насельніцтва Віцебскай вобласьці склала 1 млн. 201,0 тысячу чалавек. За тры месяцы колькасьць жыхароў Віцебшчыны зьменшылася на 1100 чалавек. Па выніках трох месяцаў бягучага году Віцебшчына працягвае ўтрымліваць сумнае лідэрства: вобласьць займае першае месца па каэфіцыенце сьмяротнасьці і дэманструе самы нізкі ў краіне каэфіцыент нараджальнасьці.