Інспэктар-мацяршчыньнік з Расонаў звольнены паводле рашэньня суду
З моманту, калі ў сеціве распаўсюдзілася відэа з Полацку, якое выклікала рэзананс, мінуў тыдзень. У ім фігуруе «цывільны» Volkswagen, за стырном якога знаходзіўся апрануты ў форму супрацоўніка ДАІ мужчына. Кіроўца змушае аўтара роліку на Mercedes спыніцца, пасьля чаго падыходзіць і зьвяртаецца да яго ў нецэнзурнай форме. Паводле слоў аўтара роліку Міхаіла, ужо ў мінулую пятніцу адбыўся суд паводле двух артыкулаў КаАП, у якасьці абвінавачанага выступаў інспэктар, які ў выніку страціў сваю пасаду.
Помнік Караткевічу ў Віцебску зьбіраюцца перанесьці, каб пашырыць дарогу
Прычына — будоўля новага Паўночнага моста, якая закране раён забудовы вуліцы Чэхава і сквэру каля плошчы Леніна. Пра пэрспэктывы пераносу распавёў Віталь Дубік, галоўны архітэктар Віцебску, адказваючы на пытаньні чытачоў газэты «Віцьбічы».
У Віцебску абмеркавалі стан сыстэмы аховы здароўя
19 кастрычніка ў Віцебску адбыліся грамадзкія слуханьні “Як зрабіць мэдыцыну якаcнай і даступнай?”, якія падрыхтавалі ўдзельнікі ініцыятывы “Народны рэфэрэндум”. Сустрэча адбывалася ў Віцебскім “Эўрапейскім клюбе”. Каля 40 жыхароў Віцебску і Віцебскай вобласьці разам з экспэртамі і прадстаўнікамі партыйных і грамадзкіх арганізацый і рухаў абмеркавалі праблемы сучаснай беларускай мэдыцыны і паспрабавалі вызначыць рэкамэндацыі па паляпшэньні справаў ва ўстановах аховы здароўя.
У Аршанскім раёне - масавая гібель рыбы
Масавая гібель рыбы ў Аршанскім раёне зафіксаваная 14 кастрычніка ў вадасховішчы на ручаі Хатынь, які ўпадае ў рэчку Крапівенка. Інспэктары Аршанскай Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету супольна з супрацоўнікамі Аршанскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя правялі абсьледаваньне. Паводле папярэдніх дадзеных, крыніца забруджваньня - неачышчаныя сьцёкавыя воды сьвінагадоўчага комплексу.
Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць”
У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцыяў вісяць абвесткі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасьцямі. Здавалася б, добрая справа, але тое, што там напісана падаецца зьдзекам. Тэкст шыльды наступны: “Калі вам патрэбна дапамога, тэлефануйце”. Гэты тэкст напісаны на дзьвюх мовах – расейскай і ангельскай, але нумару тэлефону нідзе не пазначана. Куды тэлефанаваць? У міліцыю, хуткую, або таму, хто зможа дапамагчы наліць бэнзін у машыну?