Полацкія службы ачысткі вуліц пасыпаюць тратуары для пешаходаў хімікатамі, прызначанымі для апрацоўкі аўтамабільных дарог. Але гэта не ратуе ад галалёду, што прыводзіць да траўмаў грамадзян, часам са сьмяротным зыходам.

Невядомыя разьмясьцілі ў сацыяльных сетках абразьлівыя ды ілжывыя допісы пра прыхільнікаў стварэньня партыі БХД і іншых актывістаў. Інфармацыю пра допісы разаслалі як іхным асабістым знаёмым, так і аднадумцам зь ліку дэмакратычнай апазыцыі ды незалежным журналістам.

Начальнік управы аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Юры Дзеркач публічна абвінаваціў найбольш актыўных прыхільнікаў будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева ў тым, што яны нібыта падрываюць дзяржаўны лад. Пра іх жа намесьнік старшыні гарвыканкаму Ўладзімер Шлома выказаўся расейскай прымаўкай: «В семье не без урода».

Дзейнасьць віцебскіх крамаў гандлёвай сеткі “Родная сторона” адноўленая з 16 студзеня. Гандаль у чатырох з васьмі віцебскіх крамаў “Родная сторона” быў прыпынены 7 студзеня ў выніку пазаплянавай тэматычнай апэратыўнай праверкі. “У гэтых гандлёвых аб’ектах былі выяўленыя істотныя парушэньні ў частцы невыкананьня асартымэнтнага пераліку і рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасьці”, - паведаміла начальніца гандлёвай інспэкцыі па Віцебскай вобласьці Іна Бялько.

Вёска Шылкі знаходзіцца прыкладна ў 25 кілямэтрах ад Віцебску, амаль на мяжы зь Сеньненскім раёнам. Тут, ня лічачы дачнікаў, 9 жылых хатаў, у пераважнай большасьці якіх жывуць пэнсіянэры, і з пачатку сьнежня ў іх няма крыніцы вады.