17 сьнежня ў Чыгуначным райсудзе Віцебску завяршыўся апошні судовы працэс над удзельнікамі фотасэсіі «з клеткамі і птушкамі». Судовы працэс над Паўлам Левінавым вяла судзьдзя Алена Цыганкова. Паводле яе рашэньня, Павал Левінаў мусіць выплаціць штраф у памеры 25 базавых адзінак — 3 мільёны 750 тысяч рублёў.

Як паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі, органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці выяўленыя парушэньні заканадаўства ў дзейнасьці прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў пэрыяд уборачнай кампаніі. Вынікі наглядных праверак сьведчаць пра тое, што кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў не прымаліся вычарпальныя меры па забесьпячэньні захаванасьці ўласнасьці, спыненьні безгаспадарчасьці, выкананьні правілаў аховы працы і працоўнай дысцыпліны.

Зварот ад імя больш за 1000 віцебчукоў быў дасланы поштаю у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Таксама лісты былі асабіста перададзеныя ў Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў.

У рэдакцыю charter97.org прыйшоў ліст ад Васіля Касача, які адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №11 Віцебску. Ён піша, што папраўчая ўстанова ня можа знайсьці яму працу і адмаўляецца выплачваць грошы на ежу.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў дамогся перамогі: Міністэрства ўнутраных справаў прызнала асобныя парушэньні, дапушчаныя супрацоўнікамі Першамайскага РАУС Віцебску і УУС Віцебскага аблвыканкаму.