Серада, 08 Чэрвень 2022

У Віцебскай вобласці сярод мужчын назіраецца ўсплёск самагубстваў

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

У выніку за май і пачатак чэрвеня ў чатырох гарадах Віцебскага рэгіёну адбылося 6 выпадкаў мужчынскіх (пара)суіцыдаў, два з якіх, на жаль, завяршыліся самагубствам.

Прычына гэтай з'явы мае сацыяльна-эканамічныя карані і па меры разгортвання структурнага крызісу, звязанага з санкцыямі з-за ўдзелу Беларусі ў расійска-ўкраінскай вайне ў якасці са-агрэсара, для пэўнай часткі жыхароў рэгіёну суіцыд стане ці ледзь адзіным спосабам вырашэння асабістых праблем. 

Так, 8 траўня мужчына 34 гадоў саскочыў з даху пяціпавярхоўкі на вул. Энергетыкаў. Ратавальнікі паспелі да таго часу разгарнуць "куб жыцця", і ён застаўся жывы. 

16 траўня чарговая спроба пакончыць з сабой была зафіксаваная ў Полацку, калі 37-гадовы жыхар наважыўся выпасці ў акно. Ратавальнікам удалося ўпіхнуць мужчыну ўнутр кватэры.

У той жа дзень мясцовы дзяржтэлеканал паведаміў, што адзін мужчына 1951 года нараджэння наглытаўся снатворных таблетак і пакінуў перадсмяротную запіску. 

Жонка забіла трывогу, і яго адшукалі ў кустах недалёка ад дома, і даставілі ва ўстанову аховы здароўя, дзе зрабілі працэдуры па дэтаксікацыі. 

30 траўня пайшоў з жыцця жыхар Наваполацка, аператар вытворчасці № 3, устаноўкі «Дэпарафінізацыя алеяў № 2» ААТ «Нафтан». Яго знайшлі дома павешаным. 

У Віцебску 5 чэрвеня ўвечары 52-гадовы мужчына выскачыў з акна кватэры, якая знаходзілася на пятым паверсе ў доме на вул. 39-й Арміі. Ён быў выратаваны работнікамі МНС пры дапамозе выратавальнай прылады "куб жыцця". 

І зноў 6 чэрвеня ў Наваполацку перад выпускнымі іспытамі адзінаццацікласнік здзейсніў суіцыд. Што прычынілася такога ўчынку, невядома. Адна з вучаніц мясцовай гімназіі № 2 расказала, што загінулага маладога клікалі Данііл. Больш падрабязна кажа пра тое, што здарылася і самым загінуўшым яна адмовілася. У адміністрацыі гімназіі здарэнне каментаваць адмовіліся. 

Алег Кунін